УВАГА! IДЗЕ ПАДПIСКА НА ЧАСОПIСЫ "ВЯСЁЛКА" i "БУСЯ"
“Вясёлка” i "Буся"– адзінае ў Беларусі выданне для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, якое адразу ж стане жаданым і любімым маленькімі чытачамі. НЕ ПРАПУСЦI!
Давайце сэрцам прызнаем адну простую ісціну: дзеці – людзі як і мы, дарослыя. Больш таго, яны – наша надзея, наш гонар, наш галоўны клопат. А яшчэ яны – нашы суддзі, настаўнікі і нашчадкі. Яны толькі ростам маленькія, а маюць амаль усе якасці дарослых. У іх, як і ў прыроднай вясёлцы, – розныя колеры: аранжавы, чырвоны, блакітны, зялёны, фіялетавы, жоўты, сіні.
Не старайся больш дарма –
іншых колераў няма.
Распраўляе крылцы пчолка,
зелянее збажына.
Загарэлася вясёлка –
будзе добрая вясна.
Так напісаў у 1957 годзе ў першым нумары “Вясёлкі” адзін з пачынальнікаў гэтага дзіцячага часопіса, патрыярх беларускай літаратуры Сяргей Грахоўскі. І тым самым як бы вызначыў магістральны накірунак для новага выдання.
Вясёлка на небе пасля першага дожджыку з громам – прадвесніца добрай вясны. Дык жа “Вясёлка” для нашых дзетак-пралесак павінна ззяць усімі сваімі колерамі мудрай педагогікі.
“Вясёлка” – адзінае ў Беларусі выданне для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, якое адразу ж стала жаданым і любімым маленькімі чытачамі.
Часопiсы"Вясёлка" i "Буся"навучаць дзяцей любіць сваю Радзіму; будуць прывіваць ім любоў да роднай мовы, спадчыны, гісторыі, культуры;|паспрыяюць, каб дзеці нашы ўмелі шанаваць людзей, якія цярпліва выводзяць іх на жыццёвыя пуцявіны.
Усё гэта разам і ёсць тая нацыянальная ідэя, увасабленне якой у душы і сэрцы дзяцей робіць іх сапраўднымі патрыётамі.
Дарагія бацкі і дзеці, настаўнікі і выхавальнікі, хай у вашым жыцці будзе паболей свят, якія ўпрыгожваюць жыццё, робяць яго натхнёным!
ЗРАБIЦЕ ПАДАРУНАК СВАIМ ДЗЕТКАМ-ВЫПIСВАЙЦЕ ЧАСОПIСЫ "ВЯСЁЛКА " I "БУСЯ"!
http://www.veselka.by