Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Каляда прыйшла - адчыняй варата!

Дата: 15 января 2020 в 14:01, Обновлено 15 января 2020 в 18:35
Автор: Петух Н. В.
407 просмотров

В нашай установе дашкольнай адукацыі шмат увагі надаецца азнаямленню выхаванцаў з традыцыямі беларускага народа . Традыцыя правядзення беларускіх народных свят існуе даўно. Адно з пацвярджэнняў – свята Каляды, якое, дарэчы, – адно з самых любімых як у дзяцей, так і ў дарослых. У гэтым годзе вырашылі не адступаць ад традыцыі і разам з выхавальнікамі і дзецьмі пачалі рыхтаваць тэатралізаваны паказ .
Каляды – адно з самых старажытных свят на Беларусі. Каляды наступаюць тады, калі дзень робіцца даўжэйшым, а ноч – карацейшай, калі сонейка пачынае часцей з’яўляцца на небе, калі прырода паварочвае да цяпла, да вясны. Людзі на Каляды многа спяваюць, весяляцца, пераапранаюцца, ходзяць так па хатах, віншуюць гаспадароў.
А ў кожнай хаце калядоўшчыкаў чакаюць. Гаспадыня засцілае белым абрусам стол, гатуе смачныя стравы і рыхтуе розныя прысмакі для калядоўшчыкаў. А да каго Каляда не завітае, таго шчасце не напаткае. Бо лічылася, як сустрэнеш калядны вечар – такі будзе і ўвесь год.

Да Каляд у дашкольнай установе рыхтаваліся сур’ёзна. Дзяцей знаёмілі з гісторыяй свята, яго традыцыямі, развучвалі з выхаванцамі калядныя песні, вершы, беларускія народныя танцы і гульні.
Мерапрыемства праходзіла на беларускай мове, і было бачна, што для дзяцей і дарослых не існавала моўнага бар’еру.

Правядзенне мерапрыемстваў па матывах народных свят мае не толькі культурнае і эстэтычнае, але і велізарнае выхаваўчае значэнне, таму што фальклорныя святы далучаюць дзяцей да беларускай культуры і традыцый свайго народа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.