Сёння у нашай дашкольнай установе адбыуся дзень Народных беларускіх дзіцячых гульняу
Да старажытных і важных сродкаў народнай педагогікі можна далучыць і гульні. Гульня — гэта найлепшая зарука для спазнання маленькім чалавекам навакольнага свету.
Гульня – школа жыцця. Гуляючы, дзіця знаёміцца з новымі прадметамі побыту беларусаў, адкрывае для сябе цікавыя рэчы. Гульня – гэта і першая школа вопыту. У гульні дзіця рэалізуе свае жыццёвыя назіранні, капіруе паводзіны людзей, узнаўляе бачаныя ім сітуацыі, сямейны побыт, працоўныя заняткі.
Няма ніводнае гульні, якая б не знаходзіла свайго вобразу ў нейкіх сур’ёзных занятках, які б не папярэднічаў гульні. Гульні развіваюць памяць, спрыт, фантазію. Усё жыццё беларусаў суправаджаюць народныя гульні, у якіх бяруць удзел і старыя, і малыя. Прастата, даступнасць беларускіх народных гульняў робяць іх незаменнымі памочнікамі ў выхаванні. Яны аднаўляюць лепшыя народныя традыцыі, звычаі, святы, абрады.
Гульневы фальклор з’яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы, а засваенне яе ў працэсе гульні – самы хуткі і цікавы для дзяцей шлях.
Сёння мы пазнаёмілi дзяцей з беларускімі народнымі гульнямі са скарбніцы нашых продкаў; развівалi уменне хутка арыентавацца ў навакольных абставінах;развівалi спрыт, хуткасць, каардынацыю рухаў, уважлівасць;выхоўвалi пачуццё адказнасці за таварыша па камандзе, узаемадапамогі.